Таксама цікавай жывелай з'яўляецца янот-паласкун -млекакормячая жывела сямейства янотавых, атраду драпежных звяроў. На Беларусь янот завезены з Азербайджана ў 1954 годзе. Паспяхова акліматызаваўся і размножыўся. Жыве ў лясах, дзе есць дуплістыя дрэвы і вадаемы, якія не перасыхаюць. Селіцца пераважна ў дуплах. Корміцца дробнымі грызунамі, земнаводнымі, птушкамі, насякомымі, ягадамі, арэхамі. Корм палошча ў вадзе (адсюдь і назва). Актыўны ноччу і ў прыцемках. Добра лазіць па дрэвах, плавае. 3імой упадае ў спячку, якая можа прарывацпа, напрыклад, у час працяглай адлігі, Дае каштоўнае футра. Даўжыня цела - 75 см, маса 7-8 кг. Самкі крыху меншыя за самцоў. Тулава масіўнае, кароткае, галава шырокая з высокай мордай. Вушы з прытупленымі кончыкамі, невялікія,стаячыя. Ногі і хвост кароткія; поўсць доўгая, густая. Палавая спеласць настае ў аднагадовым узросце. Самка нараджае ад 3 да 8 дзіцянят, якія выкормліваюцца малаком 7-8 тыдняў і пераходзяць да самастойнага спосабу жыцця.