Цудоўнай жывёлінай нашых лясоў з’яўляецца вавёрка – млекакормячая жывёла, сямейства вавёркавых, рода грызуноў. Даўжыня цела да 29 см, хваста – да 22см. Жыве ў лясах Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі. Усяго больш 50 відаў, у Беларусі толькі адзін від – вавёрка звычайная. Валасяное покрыва летам кароткае, шэрае, зімой – мяккае, пушыстае, цёмна-шэрае з бурым адценнем. Брушка заўсёды белае. Жыве ў дуплах і шарападобных гнёздах (гайках). Корміцца насеннем, пупышкамі, ягадамі, грыбамі, а часам насякомымі і яйкамі птушак. На зіму запасаецца ежай. У галодныя гады ў пошуках ежы мігрыруюць. Кожны год дае 1-2 прыплоды па 5-7 (12) дзіцянят. Футра вавёркі высока цэніцца.
Vision
This is a Paragraph. Click on "Edit Text" or double click on the text box to start editing the content and make sure to add any relevant details or information that you want to share with your visitors.