top of page
Звычайная аўсянка. Крыху большая за вераб'я, важыць 20-40 г. У самца верх галавы, шчокі і брушка жоўтыя, грудка цямнейшая, падхвосце рыжае. Самка афарбавана больш цемна. Гняздуецца на зямлі ці, як выключэнне, на кустах (гл.фотаздымкі, в.Дворышча Міёрскі раён). Летам паядае насякомых і насенне дзікарастучых траў, зімой - насенне, якое знаходзіць (слухаць)
bottom of page