top of page
Глушэц, які адносіцца да атраду курыныя, у рэспубліцы сустракаецца рэдка. Самец у два разы буйнейшы самкі і афарбаваны ў чорны колер. На зіму гэтая птушка нікуды не адлятае. Гняздзяцца на зямлі, начуюць звычайна высока, сярод густых галін. Вясной усе птушкі ажыўляюцца і пачынаюць спяваць, а у глушцоў узбуджэнне выяўляецца ў вельмі характэрных гульнях. Спачатку з самай раніцы ў лесе разносіцца шматгалосае мармытанне. Неўзабаве птушкі злятаюцца на лужок сярод дрэў, дзе пачынаюць хадзіць і бегаць, растапырыўшы крылы. У дарослых глушцоў ворагаў мала, таму што справіцца з буйной птушкай могуць нямногія.
bottom of page