Яшчэ адным значным прадстаўніком жывёл лесу; тыпу Хордавых, класу Млекакормячых, атраду Драпежнікаў; сямейства Сабачых з'яўляецца воўк.Памерам воўк з вялікую сабаку. Існуе шмат геаграфічных рас, адрозніваючыхся па колеру і памерам. Маса ваўка ў сярэднім 50 кг, некаторыя асобіны дасягаюць 80 кг. Дзякуючы сіле і спрыту яны могуць здабываць звяроў, якія большыя за іх. Палююць зграямі, у кожнай зграі свой раён пражывання. Цела ў ваўка з шырокай груддзю і ўцянутымі бакамі. Ногі высокія і дужыя, прыстасаваныя да доўгага і хуткага бегу. Вялікі махнаты хвост служыць у час бегу рулем; воўк трымае хвост прама і ніколі не скручвае Яго, як гэта робяць шматлікія сабакі. Доўгая морда з голым мокрым носам указвае на добры нюх. Стаячыя і вельмі рухомыя вушы добра ўспрымаюць ціхія гукі, нехарактэрныя нашаму слыху; гэта дапамагае ваўку адшукваць здабычу і пазбягаць небяспеку. Вясной ваўчыца прыносщь 4-6 ваўчанят. Яны нараджаюцца сляпымі і бездапаможнымі.К восені маладыя ваўчаты разам з бацькамі пачынаюць выхадзіць на паляванне. Воўк - санітар лесу. Ён знішчае хворых жывел, кантралюе іх колькасць. Заўважаны выпадкі нападзення іх на чалавека, часта гэта - шаленыя ваукі.Таму ў абжытых раенах колькасць ваўкоў павінна бьць пад кантролем чалавека.