top of page
Сярод дробных жывел можна адзначыць куніцу лясную. Гэта драпежная млекакормячая жывёла сямейства куніцавых. Жыве куніца ў яловых і дубова-грабавых лясах. Корміцца грызунамі, зайцамі, птушкамі, насякомымі, летам і ўвосень пладамі і ягадамі. Каштоўны аб'ект пушнога промыслу і спартыўнага палявання. Гнезда маюць толькі ў перыяд дзетанараджэння. Аўдыё
Яшчэ адной цікавай маленькай жывелінкай з'яўляецца тхор чорны, які адносіцца да тыпу Хордавых, класу Млекакормячых, сям'і Куніцавых, атраду Драпежных. Селіцца ў прыбярэжных зарасніках рэк, азер, у алешніках, часам каля жылля. Корміцца грызунамі, птушкамі і іх яйкамі.Актыўны ноччу, рухаецца скачкамі, добра плавае.
bottom of page