Вельмі цікавай жывелай з'яўляецца дзік. Гэта няжвачнае парнакапытнае, тыпу Хордавыя, класу Млекакормячыя. Даўжыня цела дасягае 130-180 см, маса 150-270 кг. У дзіка кароткія ногі, маленькія вочы, мае пятачок на выцянутым рыле. Цела пакрыта трывалай шкурай і жорсткімі бурымі вадасамі, ствараючымі магутную шчаціну, што дазваляе ім без пашкоджванняў прабірацца праз калючыя зараснікі. Сваімі маленькімі вочкамі дзік бачыць дрэнна, таму ў яго жыцці важную ролю адыграваюць нюх і слых. Жывуць яны статкамі, якія складаюцца з самак і маладых дзікоў, а старыя самцы трымаюцца асобна. Гэта ўсеядная жывела: дзік выкопвае карані, клубні, ахвотна есць арэхі, жалуды, а таксама розных беспазваночных і пазваночных, якія рухаюцца. Харчуюцца па начах, а днем ляжаць у патаемных месцах на падсцілцы з вецця, лісця, сухой травы.
Дзікі з'яўляюцца дужымі і злоснымі жывеламі. Блізка каля месцапражыванняў дзічыных статкаў заўседы можна ўбачыць ямы з бруднай вадой - купальні. Вясной дзікі размнажаюцца. Перад нараджэннем парасят самкі высцілаюць логава камышамі і травой. Парасяты з'яўляюцца на свет паласатымі, светла-бурага колеру, 4-10 штук з масай цела 1,2 да 1,5 кг. Ва ўзросце каля месяца парасяты ўжо могуць рыць зямлю і здабываць ежу, але ў той жа час працягваюць сасаць маці яшчэ 2-3 месяцы. Да канца лета маладыя дзікі дасягаюць масы 15 кг. Дарослыя дзікі часта гінуць у час пажараў і паводак. Дзікоў адносяць да цэнных паляўніча-прамысловых жывел. Яны валодаюць смачным мясам, шкура ідзе на падошвы і рамні, шчаціна - на шчоткі, а капыты - на рагавыя вырабы.