top of page
MY BUTTON
MY BUTTON

... У кожнага свой Быкаў. Рана ці позна прыходзіш да разумення гэтага. І зусім не важна, як ты гэта зразумеў і як да гэтага разумення прыйшоў. Проста Ён ёсць у тваім жыцці... Ці то гэта нехлямяжны Фішар, ці то задзірыстая Сцепаніда, а можа проста словы яго герояў, яго словы, словы Васіля Уладзіміравіча, народнага пісьменніка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны... і проста Асобы.

Пашпарт праекта
  Дадзены праект скіраваны на пашырэнне ведаў школьнікаў пра В.У. Быкава, а таксама на прадстаўленне і абмен вопытам работы педагагоў устаноў адукацыі нашай краіны.
    Як вы ўжо ўбачылі, праект пачынае сваю работу 23 мая 2019 г. 
 Вынікі падводзяцца 19 чэрвеня 2019г.
​
Аўтары праекта

  Ідэя стварэння сеткавага адукацыйнага праекта належыць метадысту ВМК аддзела па адукацыі Міёрскага райвыканкама Грыгор'евай І.Л. і  Качан І.І., намесніку дырэктара па ВР "Чапукоўская яслі-сад - сярэдняя школа".

  Аўтарамі віктарын, творчых заданняў сталі педагогі школ раёна (..)

Удзельнічайце
 У праекце прадугледжаны як камандны, так і індывідуальны ўдзел для вучняў. ТОЛЬКІ абавязкова ўказвайце сваю школу, электронны адрас (дзе аб гэтым Вас просяць) і не забудзьце ўказаць назву каманды ці прозвішча, імя ўдзельніка.
   Педагогі могуць размяшчаць свае напрацоўкі ў раздзеле "Метадычная скарбонка"

Навіна

  • Праект пачынае сваю работу 23 мая 2019 г.

  • Сертыфікаты

  • Сертыфікат камандзе з аг.Луцкаўляны адпраўлены на адрас электроннай пошты

© Сайт создан на  Wix.com

  • Vkontakte Social Иконка
  • Twitter Социальные Иконка
  • Facebook Социальной Иконка
  • Google+ Social Иконка
  • Одноклассники Social Иконка
bottom of page